УСТАНОВЛЕНИЕ  СОВЕТСКОЙ  ВЛАСТИ

 

Выступления рабочих и крестьян накануне коренного перелома

Пачатак XX ст. характарызаваўся далейшым развіцем капіталізму ў Расі. Цяжкія матэрыяльныя і быта- выя ўмовы, палітычнае бяспраўе і капіталістычная эксплуацыя працоўных падымала іх на барацьбу за свае нравы.

У канцы 1903 г. у Мсціславе ўзнікла сацыял-дэмакратычная група рабочых-іскраўцаў. Ініцыятарамі яе стварэння былі В. А. Мураўёў і Дз. Д. Барэйша, рабочыя шавецкай майстэрні. Група спачатку налічвала аля 10 чалавек, але вяла інтэнсіўную агітацыю сярод гарадскіх рабочых, Хутка да яе пачалі далучацца найбольш свядомыя рабочыя, а пасля і інтэлігенцыя.

1905 г. была арганізацыйна аформлена Мсціслаўская арганізацыя РСДРП, у якой у кастрычніку таго ж года ўжо налічваўся 61 чалавек. Пачаўшы барацьбу з эканамічных патрабаванняў, сацыял-дэмакраты арганізавалі забастоўку рабочых тандэтных майстэрняў і рамеснікаў. Яна працягвалася больш за два тыдні. Гаспадары вымушаны былі пайсці на некаторыя ўступкі. Члены арганізацыі вялі вялікую прапагандысцкую работу і ў вёсках, куды дастаўлялі лістоўкі і марксісцкую літаратуру. Адна з прапагандыстак была арыштавана за распаўсюджванне літаратуры сярод сялян.

«Крывавая нядзеля» паклала пачатак рэвалюцыі 1905—1907 гг. У знак пратэсту супраць расстрэлу рабо­чых у Пецярбургу працоўныя Мсціслава арганізавалі палітычную забастоўку і масавую дэманстрацыю пад ло­зунгам: «Далоў самадзяржаўе!» Тады ўпершыню ў горадзе ўзвіўся чырвоны рэвалюцыйны сцяг. 3 вялікімі цяжкасцямі паліцыя разагнала дэманстрантаў.

Выкарыстоўваючы непапулярнасць сярод народа вайны з Японіяй, члены РСДРП правялі агітацыю на Мсціслаўскім зборным прызыўным пункце, у выніку чаго адбыўся бунт каля 6000 мабілізаваных у армію жыхароў павета.

Праводзіць палітычную работу сярод народа без дастатковай колькасці марксісцкай літаратуры было вельмі цяжка. Таму мясцовыя сацыял-дэмакраты ў пісьме ў Замежны бальшавіцкі цэнтр прасілі выслаць літаратуру ў Мсціслаў. Н. К. Крупская па даручэнні У. I. Леніна адказала наступным лістом:

«Дарагія таварышы! Пасылаю вам яўку ў Смаленск да бальшавікоў. Праз іх зможаце атрымліваць... нашу літаратуру, потым можна будзе звязаць вас яшчэ з Мінскам. Напішыце, ці патрэбна вам гэтая сувязь? Ваш ліст.1 атрыманы... паўтарыце, калі ласка, адрас для «Пралетарыя»... Шлём прывітанне, пішыце».

Пачаўшы атрымліваць літаратуру, мясцовыя сацыял-дэмакраты разгарнулі яшчэ большую агітацыю не толки сярод рабочых, інтэлігенцыі, але і сярод сялян. У многім дзякуючы гэтаму ў 1905—1906 гг. у Мсціслаўскім павеце адбылося 9 буйных сялянскіх выступленняў. 

У ваколіцах горада часта наладжваліся маёўкі, на якіх збіраліся рабочыя, вучні старэйшых класаў і мясцовая інтэлігенцыя. Выступалі з прамовамі Дз. Д. Барэйіім В. А. Мураўеў і інш. Палымяным прамоўцам быў В. А. Мураўёў, энтузіязм і рэвалюцыйны парыў якога, пераклнанасць у перамозе працоўных Расіі перадаваліся прысутным. Яго дзейнасць па ўтварэнні марксісцкіх гуркоў мела вялікае значэнне для развіцця класавай свядомасці працоўных Мсціслаўшчыны. Дарэчы, ён ажыціцяўляў сувязь са Смаленскім камітэтам РСДРП, дзе атрымліваў літаратуру і лістоўкі. Ад чыгуначнай станцыі Пачынак фурманы дыліжансаў, што курсіравалі aдсюль да Мсціслава, таксама дастаўлялі нелегальную літаратуру. Часта гэта рабіў, напрыклад, С. Е. Казлоўскіі 

Мсціслаўская арганізацыя РСДРП вяла палеміку з Бундам і сіяністамі, змагалася з тымі, хто імкнуўся  раскалоць рабочы рух і рабочыя арганізацыі па нацынальным прызнаку. Шмат зрабіў у гэтым кірунку друкарскі рабочы А. Б. Песін, які вёў прапаганду сярод яўрэйскага пралетарыяту. Ен арганізоўваў лекцыі, чытанні марксіцкай літаратуры, гутаркі з рабочымі, тлумачыў маласвядомым неабходнасць і важнасць адзінай рабочай арганізацыі ў рэвалюцыйным руху. 

У 1906 г. члены арганізацыі РСДРП вырашылі правесці 1 мая дэманстрацыю пад лозунгамі «Далоў сами дзяржаўе!», «Няхай жыве рэвалюцыя!». Падрыхтоўка да пралетарскага свята супала з моцнымі сялянскімі хваляваннямі ў павеце. Мясцовымі ўладамі была тэрмінова выклікана для аховы парадку, а фактычна для падаўлення рэвалюцыйнага руху 15-ая рота 151-га Аляксандрапольскага пяхотнага палка, але выступленні сялян  прымусілі камандзіра роты разгрупаваць амаль усю яе па павеце

1 мая 1906 г. у Мсціславе адбылася вялікая  дэманстрацыя. Рабочыя, многія вучні старэйшых класау і частка інтэлігенцыі выйшлі на яе са сцягамі і транспарантамі. Спяваючы рэвалюцыйныя песні, яны прайшлi па цэнтральных вуліцах. Паліцыя спрабавала разагнаць дэманстрантау, але жывая сцяна людзей прымусіла гарадавых адступіць. У сутычцы была паранена бальшавічка Славіна і некалькі рабочых.

У манастырскім гаі прайшоў мітынг. Сабралася шмат жыхароў Мсціслава, удзельнічалі і салдаты, якія знаходзіліся ў горадзе. Перад прысутнымі з палымянымі прамовамі выступілі члены РСДРП В. А. Мураўёў, I. Hoвікаў, Н. Максімаў і інш.

У сярэдзіне мая 1906 г. адбылася маёўка рабочых у *іі на ўскраіне горада. Гэта месца акружыла паліцыя і рота салдат. Частка кіраўнікоў арганізацыі РСДРП была арыштавана, у тым ліку і В. А. Мураўёў. Праўда, раз некаторы час ён змог уцячы з турмы і перабраўся у Смаленек, а адтуль у Маскву. Пачаліся арышты членаў арганізацыі. Хаваючыся ад паліцыі, яны мусілі падацца іншыя мясціны. Мсціслаўская арганізацыя РСДРП фактычна была разгромлена.

 Перад першай сусветнай вайной у Мсціславе жыло 11093 чалавекі. Але буйной прамысловасці не існавала.У горадзе, аддаленым ад чыгункі на дзесяткі кіламетраў, мелася толькі некалькі прадпрыемстваў, якія ў асноўным перапрацоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну: вінзавод, 2 млыны, 4 цагельні, смалакурня, 2 гарбарні, 8 крупадзёрак, 2 бараначныя, 4 маслабойні, ваўначоска, 1 мылаварны завод, 3 вапнавыя заводы, друкарня. Рамеснікаў было больш за 1 тысячу чалавек.

У горадзе пераважаў дробны прыватны гандаль, які, аднак цалкам задавальняў патрэбы жыхароў. Па звестках на 1912 г., тут мелася 359 гандлёвых прадпрыемстваў: бакалейныя тавары — 133, галантарэйныя тавары — 33, гандаль збожжавым хлебам і пянькой — 33,гандаль мануфактурай — 24, мясныя крамы — 12, гандаль Гліняным посудам — 7, хлебныя магазіны — 10, гасцініцы, пастаялыя і заезныя двары — 12, гандаль жалезнымі і кабянымі таварамі — 7, мучныя магазіны — 7, галаўных убораў — 6, харчэўні і тракціры — 6, булачныя і кандытарскія — 6, гатовае адзенне — 6, канцтавары — 5, шкляны і фаянсавы посуд — 5, чайныя — 5, аптэкарскія магазіны — 3, аптэка — 1, гандаль золатам, ссрабром і веласіпедамі — 3, магазін швейных машын—1,  будкі з прахаладжальнымі напіткамі — 3, малочныя — лазні — 2, каўбасная — 1, гандаль кафляй — 1, транспартныя канторы з фурманамі — 3, фатаграфіі — 2, бойня — 1, электратэатр — 1.

Праз горад ішоў вываз сельскагаспадарчых тавараў не толькі з Мсціслаўскага, але і з суседніх паветаў. На бліжэйшыя чыгуначныя станцыі адсюль адпраўлялася штогод хлеба, пянькі, льну на суму да 2 мільёнаў рублёў. Вялікую ролю ў развіцці гандлю ігралі 4 мсціслаўскія кірмашы: у дзень Святой Троіцы, у дзень Успення Прасвятой Багародзіцы, на другім тыдні Вялікага паста — у так званую Зборніцу, а таксама «Красны торг», які адбываўся ў апошні панядзелак перад Калядамі. Агульны абарот кірмашоў дасягаў 450 тысяч рублёў. 

Мясцовыя ўлады асігнавалі 5000 рублёў на праект чыгункі паміж Магілёвам і Рославам. Але планы так і засталіся на паперы. Пачалася вайна і зусім знішчыла ўсякія надзеі. 

У пачатку XX ст. у горадзе было толькі 13,5 вярсты брукаваных вуліц і 8,5 км тратуараў, 82 газавыя ліхтары. Ваду жыхары бралі з калодзежаў і з ракі. Меды- цынская справа знаходзілася ў зусім дрэнным стане: гарадской бальніцы не было, 3 урачы, 6 акушэрак і 6 фелчараў не маглі забяспечыць патрэбы горада і павета. 

У ліпені 1914 г. пачалася першая сусветная вайна. Магілёўская губерня была аб’яўлена на ваенным становішчы, забараняліся ўсякія сходы. Ваенныя няўдачы царызму, паглыбленне гаспадарчага і прадуктовага крызісу, рост эксплуатаций рабочых і сялян садзейнічалі пашырэнню рэвалюцыйнага руху. Значную работу сярод працоўных Магілёўшчыны правяла група агітатараў з Петраграда і Кранштадта. Царскія ўлады жорстка распраўляліся з рэвалюцыянерамі. Большасць іх была загна­на ў акопы, мноства пасаджана ў турмы і саслана на катаргу. I ўсё ж волю народа зламіць не ўдалося. У лютым 1917 г. адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Да ўлады прыйшоў Часовы ўрад. У Мсціславе ўлада перайшла ў рукі Савета сялянскіх дэпутатаў.

 
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
   
 

На крутом повороте истории (1917-1924 гг.)

В конце января 1918 года в Мстиславле состоялся пер­вый уездный съезд Советов рабочих, крестьянских и солдат­ских депутатов, провозгласивший установление Советской власти в городе и уезде. Все экономические и социально-поли­тические преобразования осуществлялись под руководством уездного комитета большевистской партии, который в те годы возглавлял Алексей Степанович Кучинский. Мстиславская уездная организация РКП(б) насчитывала тогда 59, а к началу сентября — уже около 100 коммунистов и была самой круп­ной в губернии. Газета «Известия ВЦИК» отмечала тогда, что в Мстиславском уезде «в каждом комитете бедноты есть коммунистическая ячейка». Сразу после Великого Октября повсеместно начали создаваться сельскохозяйственные арте­ли, коммуны и товарищества по совместной обработке земли, открывались новые школы. Революционные преобразования проходили в условиях острой классовой борьбы. В жестокой схватке с контрреволюцией в августе 1919 года героически погиб первый уездный комиссар и председатель уездного исполкома Совета, член РКП(б) с 1911 года A. JI. Юрченко. Именем героя названа одна из улиц города, на его могиле в городском парке установлен памятник.

Уездный комитет партии уделял большое внимание рабо­те с молодежью, ее идейно-политическому воспитанию, со­зданию комсомольских организаций. Первые такие организа­ции в Мстиславле возникли летом 1919 года, а уже через не­сколько месяцев в городе состоялась конференция рабоче-крестьянской молодежи уезда, которая дала импульс оживле­нию работы по вовлечению молодежи в ряды комсомола. В то время в уезде уже насчитывалось около 20 комсомольских ячеек. Комсомольцы становились надежной опорой уездного комитета партии.

Летам 1919 г., калі на франтах грамадзянскай вайны склалася цяжкае становішча, на Мсціслаўшчыне пачаліся арганізаваныя выступленні супраць Савецкай улады. Банды «зялёных» рабавалі нацыяналізаваныя маёнткі перададзеныя камунам і саўгасам, забівалі камуністау савецкіх работнікаў і вясковых актывістаў. У баі з адной іх — бандай Тытуннікава ў Цёмным лесе 2 жніўня  1919 г. быў забіты старшыня Мсціслаўскага паветвыканкома А. Л. Юрчанка і чырвонаармеец П. К. Цырыкай Варожы атрад ліквідавалі падаспеўшыя чэкісты і байцы каравульнай роты горада. Усю нарабаваную маёмасць вярнулі сялянам. Загінуўшых з вайсковымі ўшанаванінямі пахавалі ў гарадскім парку.

Для барацьбы з контррэвалюцыяй у горадзе і павеце пры Мсціслаўскім павятовым выканкоме 22 кастрычніка 1919 г. быў створаны надзвычайны орган дыктатуры пралетарыяту — рэвалюцыйны камітэт. Старшыней рэўкома абралі Кучынскага, членамі — Галамысава і I. Новікава.

У сувязі з пагрозай, якая ўзнікла пасля наступлення  на Савецкую рэспубліку белапалякаў і арміі Дзянікіна, а таксама ў выніку контррэвалюцыйнага руху ў павеце з 1 лістапада 1919 г. у Мсціславе аб’явілі ваеннае становішча. Загадам каменданта горада і начштаба рэўатрада П. П. Шастакова атрады камуністаў-чонауцау, ЧК,  міліцыі і каравульная рота былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. На выездах з горада стаялі кругласутачныя дазоры, штоночы выходзілі на дзяжурствы члены штаба рэўкома.